Адкуль пайшлі ваўкалакі
Опубліковано admin ср, 21 січня 2015р.Некалі даўно жыў адзін хлопец па імені Ваўкалак, любіў дзяўчыну ды не захацеў яе ўзяць, а ўзяў другую. Перад шлюбам пайшоў ён кланяцца бацькам маладой, ды зайшоў да сваёй першай палюбоўніцы ў хату. Маці яе і кажа яму:
— Вот бачыш, якая добрая твая маладая, нават і на шыю нічога табе не дала. На, вазьмі хоць гэту хустачку і завяжы, каб шыя не была голая,— і падала яму беленькую хустачку.